ХАМАС апублікаваў відэа з 19-гадовай ізраільскай закладніцай

Сектар Газа

Сектар Газа / agenzianova.com

ХАМАС апублікаваў відэа, на якім паказаў 19-гадовую ізраільскую закладніцу Ліры Альбаг. Публікацыя гэтага відэа адбылася ў момант аднаўлення перамоваў аб спыненні агню і вызваленні закладнікаў, якія прахдзяць у Катары. На кадрах відаць, як дзяўчына заклікае ізраільскі ўрад заключыць угоду, піша ВВС.

Ліры Альба была ўзятая ў закладнікі разам з шасцю іншымі жанчынамі-прызыўніцамі на ваеннай базе Нахаль Оз на мяжы з Газай падчас атакі ХАМАС у кастрычніку 2023 года. Пяцёра з іх застаюцца ў палоне.

Бацькі Ліры Альбаг, каментуючы відэа з удзелам дачкі, заявілі, што яно разрывае іх сэрцы на часткі. Яны заклікалі прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху "прымаць рашэнні так, як быццам там знаходзяцца яго ўласныя дзеці". Раней афіцыйныя асобы называлі публікацыю падобных відэа псіхалагічнай вайной.

Абвяшчэнне аб аднаўленні перамоў прагучала на фоне актывізацыі Ізраілем нападаў на сектар Газа: у нядзелю Міністэрства аховы здароўя Газы, кантраляванае ХАМАС, заявіла, што за суткі ў выніку бамбардзіровак загінула 88 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі