Хто расказаў журналісту пра планы Лукашэнкі пакінуць Беларусь праз Польшчу?

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка

Польскі журналіст Збігнеў Парафяновіч запэўнівае, што зімой 2022 года Аляксандр Лукашэнка пытаў Варшаву пра магчымасць заехаць у Польшчу і вылецець з мясцовага аэрапорта. Крыніцы, якія падзяліліся з ім гэтай інфармацыяй, ён называе "добрымі".

Выданне "Зеркало" распытала журналіста пра падрабязнасці.

— Гэтыя людзі працуюць на ўзроўнях, на якіх прымаюцца рашэнні. Гэтая інфармацыя не ад супрацоўнікаў нейкіх аналітычных цэнтраў, гэта людзі, якія прымалі рашэнні і фармавалі польскую палітыку зімой 2022 года. І яны працягваюць яе фармаваць, гэта добрыя крыніцы.

Парафяновіч адмаўляецца казаць пра рэакцыю польскага кіраўніцтва на гэтую просьбу Лукашэнкі. Але сцвярджае, што ў яго ёсць адказ на гэтае пытанне.

Ён называе перамовы Лукашэнкі з Варшавай "інтэнсіўнымі". А ў якасці пацверджання прыводзіць наступны факт: Беларусь дазволіла сесці на сваёй тэрыторыі польскім вайсковым верталётам, на якіх 28 лютага прыляцела для перамоваў з расіянамі ўкраінская дэлегацыя.

— Гэта адназначна сведчыць пра няпэўнасць, у якой знаходзіўся афіцыйны Мінск у тыя дні, там не разумелі, якім шляхам пойдзе гэтая вайна і які будзе лёс самога Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі