Кіеў чакае, што Пекін выкарыстае свой уплыў на Маскву
Кітайскі лідар у Маскве / kommersant.ru
Кіеў чакае, што Пекін выкарыстае свой уплыў на Маскву для спынення расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта ў панядзелак заявілі ва ўкраінскім МЗС.
20 сакавіка ў Расію прыляцеў кіраўнік КНР Сі Цзіньпін, які ўжо сустракаўся з Уладзімірам Пуціным (афіцыйная сустрэча адбудзецца ў аўторак). У МЗС Украіны ўважліва сочаць за гэтым візітам. "Голас Амерыкі" адзначае, што кітайскі лідар верагодна будзе настойваць на ролі Пекіна як патэнцыйнага пасярэдніка ў мірных перамовах. Кіеў падкрэслівае, што любыя мірныя крокі павінны ўключаць поўны вывад расійскіх войскаў з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.