Кіеў паведаміў, ці пагражаюць Беларусі санкцыі за пастаўкі прадуктаў на Данбас

Кіеў паведаміў, ці пагражаюць Беларусі санкцыі за пастаўкі прадуктаў на Данбас

Жыхары акупаваных тэрыторыяў Украіны найперш стараюцца купляць прадукты ўкраінскай вытворчасці, у крайнім разе — беларускія. Расійскія прадукты купляюць вельмі неахвотна. Пра гэта заявіў намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Украіны Георгій Тука, адказваючы на пытанне Еўрарадыё. Чыноўнік пры гэтым спаслаўся на свае размовы з крыніцамі з гэтых тэрыторыяў.

Гаворка ў першую чаргу ідзе пра мясныя і малочныя прадукты харчавання, удакладніў ён. 

"Наколькі гэта добра ці кепска? Я б не ацэньваў з гэтага пункту погляду, бо ні ў кога ніколі не стаяла задачы замарыць людзей на акупаваных тэрыторыях голадам. З аднаго боку, я не гатовы ўспрымаць гэта як гуманітарную дапамогу Беларусі акупаваным жыхарам, бо гэта ўсё-ткі элемент бізнэсу. З другога боку, гэта прамое парушэнне дзейнага заканадаўства, бо тавары незаконна перасякаюць дзяржаўную мяжу Украіны", — кажа Тука.

Па яго словах, невядома, хто займаецца такімі пастаўкамі — беларускія бізнэсоўцы ці расійскія, якія купляюць прадукты ў Беларусі. Афіцыйны Кіеў такім расследаваннем не займаўся.

Тука дадаў, што на акупаванай тэрыторыі прадаюцца не толькі беларускія тавары, але і ўкраінскія — у тым ліку алкагольныя напоі, якія легальна даставіць на Данбас немагчыма.

"Калі будуць доказы, што пастаўкі ажыццяўляюцца беларускімі вытворцамі спажыўцу на акупаваных тэрыторыях, ды яшчэ замацаваныя пячаткамі так званых "ДНР" ці "ЛНР", будуць уведзеныя санкцыі", — паведаміў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі