“Кінавідэапракату” падаўся фрывольным фільм з Канскага фестывалю
Фільм “Імпарт-экспарт”, з якога беларускі “Кінавідэапракат” выразаў цэлую сцэну без дазволу праваўладальнікаў, у Беларусі больш не пакажуць. Экспертна-мастацкі савет Беларусі надаў фільму Ульрыха Зайдля рэйтынг “да 18 год з абмежаваным пракатам”. Аднак квіткі на фільм былі ўжо распраданыя. Таму беларускія пракатчыкі вырашылі проста выразаць са стужкі самую фрывольную сцэну. Гендырэктар “Кінавідэапракату” Мінгарвыканкаму Васіль Коктыш расказаў Еўрарадыё, што супрацоўнікі экспертна-мастацкага савету атрымалі фільм за дзень да прэм’еры ў Мінску і проста не мелі часу на іншае рашэнне:
Васіль Коктыш: “Мы копіі такіх фільмаў атрымліваем з колаў — напярэдадні выхаду ў пракат, ці ў дзень выхаду. Мы не можам усё пралічыць”.
Хаця ў той жа час кінакрытык Антон Сідарэнка паглядзеў фільм на дыску яшчэ за некалькі месяцаў да паказу ў Мінску:
Антон Сідарэнка: “Я паглядзеў фільм на дыску за некалькі месяцаў да яго прэм’еры ў Мінску”.
Дарэчы, менавіта дзякуючы рэцэнзіі спадара Сідарэнкі на фільм “Імпарт-экспарт” гледачы і даведаліся пра выразаныя сцэны. У рэцэнзіі яны прачыталі спасылкі на сцэны, якіх у кіно не пабачылі. Па словах Васіля Коктыша, білеты на фільм раскупілі вельмі хутка, таму пракатчыкі і вырашылі не прымаць назад квіткі, а ціха выпусціць стужку ў пракат.
Васіль Коктыш: “Да гэтага фільму выявіўся павышаны інтарэс. І папярэдне было прададзена шмат квіткоў. І нашыя супрацоўнікі вырашылі зрабіць “падарунак” гледачу. Мае людзі хацелі выйсці ціхенька”.
З сітуацыяй, калі сцэны выразаюць без дазволу праваўладальніка, у кампаніі-праваўладальніцы “Кіно без межаў” сутыкнуліся ўпершыню, гаворыць кіраўнік аддзела кінапракату кампаніі Вера Луганская:
“Гэта ненармальна. У нас будзе займацца гэтай справай юрыст. Гэта першы раз такое. Не паведаміўшы заказчыку, такое не робяць”.
Васіль Коктыш цалкам прызнае віну “Кінавідэапракату” і просіць прабачэння. Аднак упэўнены, што праваўладальнікі памылкі не даруюць. І беларусам давядзецца адказаць за ўчыненае. Па словах спадара Коктыша, выразаную сцэну ў стужку ўжо ўклеілі і адаслалі праваўладальнікам. Больш у мінскім пракаце фільма “Імпарт-экспарт” не будзе. Ні ў поўнай, ні ў скарочанай версіі.
Фота http://www.arthouse.ru