Кіраўніцай ЕС можа стаць экс-прэзідэнтка Латвіі Вайрэ Віке-Фрэйберге

Еўрапейскі фонд Шумана, які займаецца вывучэннем і аналізам грамадскай думкі ў Еўрасаюзе, з-за яе высокага рэйтынгу прапанаваў уключыць экс-прэзідэнтку Латвіі Вайрэ Віке-Фрэйберге ў "шорт-ліст" — нараўне з чатырма палітыкамі-мужчынамі. Кадравыя новаўвядзенні ў ЕС прадугледжаныя Лісабонскай дамовай аб рэформах. Вакантныя два крэсла — прэзідэнта ЕС і кіраўніка Еўрапейскай дыпламатыі. На апошні пост прэтэндуе экс-міністр замежных спраў Аўстрыі Ўрсула Пласнік.

Паводле арганізацыі Еўрапейскае жаночае лобі, Еўропе пара пакласці канец гендэрнай дыскрымінацыі: жанчыны складаюць 52% насельніцтва, але ў кіраўнічых органах ЕС іх ад 3 да 20%.

У новай Еўракамісіі жанчыны атрымаюць толькі 3 партфеля з 27, хаця ў ранейшым складзе іх было 9, паведамляе euronews.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі