Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта: У нас ніякіх майданаў не будзе

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец выказаўся наконт гучных затрыманняў, якія абмяркоўваліся на апошняй прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Косінец адзначыў, што затрымання грамадзян каля французскай амбасады падчас акцыі салідарнасці з Charlie Hebdo не было, а цяпер няма і ніякіх судовых пазоваў, перадае тэлеканал СТВ.

Наконт затрымання ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі Косінец заявіў, што там гучалі заклікі да вулічных пратэстаў:

Косінец: "Сталі гучаць лёзунгі: пойдзем на плошчу, давайце беларускі майдан... Пра які майдан можа ісці гаворка? Сёння ва ўсім свеце гэта трансфармуецца як заклік да нейкіх узброеных дзеянняў, сутыкненняў. У нас ніякіх майданаў не будзе".

Нагадаем, што 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнку былі затрыманыя каля 10 чалавек.

Міліцыя адрэагавала на даручэнне Лукашэнкі разабрацца ў затрыманнях людзей

Журналіст Сацук апісаў стыль сустрэчы з Косінцам: я начальнік — ты дурань

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі