Кіраўнік Брэстчыны павучыў галоўнага трэнера “Дынама-Брэст”

Так старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар выказаўся на паседжанні праўлення футбольнага клуба “Дынама-Брэст” 12 чэрвеня. Таксама ён выказаў заўвагі па працы праўлення і нацэліў каманду на месца ў чэмпіянаце краіны не ніжэй за шостае, паведамляе сайт аблвыканкама.



Па выніках паседжання галоўнаму трэнеру Уладзіміру Курневу аб’явілі вымову. Але ён захаваў сваю пасаду ў клубе.



Нагадаем, што раней Курневу заявілі пра датэрміновае скасаванне кантракта, але ён запатрабаваў няўстойку. Заўзятары клуба кажуць, што Курнева пакінулі з-за немалой велічыні няўстойкі.



У каманды працягваюцца праблемы з выплатай заробкаў гульцам. Нагадаем, што на знак пратэсту 24 траўня футбалісты на 10 хвілін затрымалі пачатак чарговага матча. У інтэрнэт трапілі звесткі, што кіраўніцтва вобласці абавязала прадпрыемствы, сярод іх прыватныя, аддаць “на спорт” буйныя сумы грошай. У ліку атрымальнікаў гэтай фінансавай дапамогі называецца і футбольны клуб “Дынама-Брэст”.



Фота Міланы Харытонавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі