Кіраўнік “Хора Турэцкага” хоча памяняць прозвішча з-за канфлікту Расіі і Турцыі

Кіраўнік “Хора Турэцкага” хоча памяняць прозвішча з-за канфлікту Расіі і Турцыі

Кіраўнік вядомага расійскага ансамбля “Хор Турэцкага” Міхаіл Турэцкі хоча абмеркаваць пытанне аб змене назвы калектыву ў сувязі з крызісам у адносінах Расіі і Турцыі. Больш за тое, сам Турэцкі мяркуе, што яму варта змяніць прозвішча.

Як сказаў кіраўнік калектыву ў інтэрв’ю радыёстанцыі Business FM, “з такой назвай у цяперашняй абстаноўцы, можа быць, давядзецца сутыкацца з нявыгадным становішчам”. 

Што да свайго прозвішча, то Міхаіл Турэцкі адчуў яго праблемнасць яшчэ некалькі гадоў таму на канцэрце ў Ерэване. “Вельмі доўга мы тапілі лёд недаверу і настройвалі масты сяброўства”, — сказаў ён.

Пры гэтым прозвішча Турэцкі не мае дачынення да Турцыі і паходзіць ад “назвы польскага мястэчка Турэц”, дзе жылі продкі дзеяча расійскага шоўбізнэса.

Фота: arthor.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі