Кіраўнік кампаніі Google заявіў у Давосе, што хутка знікне інтэрнэт

Кіраўнік кампаніі Google Эрык Шміт на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе сказаў, што ў хуткім часе знікне інтэрнэт. На яго месца мусяць прыйсці новыя высокатэхналагічныя прылады.

На думку Шміта, у будучыні будзе "так шмат IP-адрасоў, так шмат прылад, датчыкаў, штуковін, якія вы носіце, штуковін, з якімі вы ўзаемадзейнічаеце", што карыстальнікі проста не заўважаць знікненне глабальнай сеткі, паведамляе tvrain.ru.

Нагадаем, у свеце налічваецца больш за 2,5 млрд карыстальнікаў сусветнага сеціва.

Фота: АР, Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі