Кіраўнік Мінска радуецца, што "маладыя людзі зноў пачалі паступаць у каледжы"

Падчас заняткаў у аўтамеханічным каледжы

Падчас заняткаў у аўтамеханічным каледжы / sb.by

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў радуецца, што "маладыя людзі зноў пачалі паступаць у каледжы". Паводле яго слоў, такая "вельмі добрая тэндэнцыя" назіраецца "ўжо два гады" і "паўсюль ёсць конкурсы".

Кухараў нагадаў, што ў сталіцы дзейнічаюць амаль паўсотні каледжаў, якія рыхтуюць спецыялістаў "найважнейшых для горада і яго жыццезабеспячэння напрамкаў". Адбываецца мадэрнізацыя і вучэбных праграмаў, і матэрыяльна-тэхнічнай базы. "Моладзь павінна атрымліваць адукацыю на сучаснай тэхніцы, каб не было неабходнасці іх перавучваць, калі яны выходзяць на першае працоўнае месца", — цытуе словы старшыні Мінгарвыканкама яго прэс-служба.

"Наша задача — зрабіць сярэднюю спецыяльную адукацыю цікавай для школьнікаў", — заявіў Уладзімір Кухараў. Ён анансаваў павелічэнне набору ў педагагічныя і медыцынскія каледжы. Мінскія ўлады спадзяюцца, што змогуць з дапамогай моладзі вырашыць праблему недахопу "запатрабаваных спецыялістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі