Кіраўнік МУС Польшчы:затрыманне Малахоўскага — палітычнае выкарыстанне Інтэрпола

Кіраўнік МУС Польшчы:затрыманне Малахоўскага — палітычнае выкарыстанне Інтэрпола

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі пракаментаваў затрыманне беларуса Макарыя Малахоўскага па лініі Інтэрпола. На думку міністра, гэта палітычнае выкарыстанне міжнароднай структуры.

"Учорашні арышт грамадзяніна Беларусі ў Пясэчна — вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання т.зв. "чырвонай ноты Інтэрпола". На гэты раз беларускім рэжымам. Ужо ў ліпені я звярнуўся да кіраўніцтва Інтэрпола і ўказаў на неабходнасць зменаў", — напісаў Камінскі ў Твітары.

Як распавядала Еўрарадыё, беларускага палітуцекача Макарыя Малахоўскага затрымалі ў Польшчы, бо ён знаходзіцца ў базах Інтэрпола. У Польшчы Малахоўскі жыве з лістапада 2020-га па гуманітарнай візе. Паводле звестак СМІ, Малахоўскага падазраюць у гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі