Кіраўнік МЗС Літвы можа сысці ў адстаўку праз сітуацыю з "Беларуськаліем"
Габрыэлюс Ландсбергіс / Delfi.lt
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі высветліцца, што "Беларуськалій" унёс перадаплату "Літоўскім чыгункам" (ЛЧ) ужо пасля таго, як супраць прадпрыемства з Беларусі пачалі дзейнічаць санкцыі ЗША, паведамляе Delfi.lt.
Кіраўніца ўрада Інгрыда Шыманітэ праінфармаваная пра намер міністра. Па словах Ландсбергіса, ЛЧ не паведамляла пра тое, што ў лістападзе атрымала авансавы плацеж ад "Беларуськалія". Гэтых грошай хопіць для аплаты перавозкі па чыгунках краіны ўгнаенняў з Беларусі ў снежні і часткова ў студзені. У сваю чаргу ЛЧ сцвярджае, што пра плацяжы былі апавешчаныя міністэрствы транспарту і замежных спраў.
Як паведамляла Еўрарадыё, працу "Беларуськалія" ў Літве праверыць камісія па нацбяспецы краіны. З 8 снежня супраць прадпрыемства дзейнічаюць санкцыі ЗША. На Літву гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца, таму дзяржорганы і банкі краіны павінныя вырашыць, ці будуць яны працаваць далей з "Беларуськаліем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.