Лаўроў назваў адмову Беларусі ад расійскай вайсковай базы "непрыемным эпізодам"

Лаўроў назваў адмову Беларусі ад расійскай вайсковай базы "непрыемным эпізодам"

Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю "Коммерсанту" выказаўся наконт беларуска-расійскіх дачыненняў. Адмову Беларусі ад стварэння на сваёй тэрыторыі расійскай вайсковай базы ён назваў "непрыемным эпізодам".

"Але галоўнае не форма, а змест, — кажа Сяргей Лаўроў. — А па змесце прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова гаварыў... Беларусь — саюзнік Расіі на ўсе 100% і што беларускія Узброеныя Сілы трэба разглядаць, як абаронцаў нашых агульных інтарэсаў і нашай агульнай тэрыторыі".

Па словах Лаўрова, "па знешняй палітыцы ў чыстым выглядзе" ў Беларусі і Расіі ёсць праграма сумесных дзеянняў. Пры гэтым Маскве не ўсё падабаецца ў беларускай знешнепалітычнай дзейнасці. "Але гэта нічога не значыць", — падкрэслівае міністр замежных спраў РФ. Адказваючы на пытанне пра непрызнанне Мінскам Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, сітуацыі з Крымам, Сяргей Лаўроў сказаў: "Мы нікога ні да чаго не прымушаем". Што да інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі, то кіраўнік расійскага МЗС выказаўся вельмі асцярожна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі