Кіраўнік МЗС Славеніі: Мы выступалі супраць санкцыяў у дачыненні Беларусі

Кіраўнік МЗС Славеніі: Мы выступалі супраць санкцыяў у дачыненні Беларусі

Славенія выступала супраць санкцыяў у дачыненні Беларусі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер — міністр замежных справаў Славеніі Карл Эр’явец 25 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.

На думку прадстаўніка славенскага ўраду, рэжым санкцыяў не вырашае існуючыя праблемы. Эр’явец падкрэсліў, што добрыя палітычныя адносіны самі па сабе з’яўляюцца асновай для добрых адносінаў паміж краінамі ў іншых галінах. Таксама ён заявіў, што Славенія вельмі цэніць пазітыўную ролю Беларусі, якую краіна грае ў рэгіёне, асабліва ў сувязі з крызісам ва Украіне.

У сваю чаргу Уладзімір Макей заявіў, што “шчыра рады” вітаць славенскую дэлегацыю. “Вельмі важна, што вас суправаджае вялікая прадстаўнічая дэлегацыя. Гэта сведчыць пра нацэленасць на прагматычны дыялог, які сфакусаваны на прадуктыўнае супрацоўніцтва і рэалізацыю праекта”, — сказаў кіраўнік беларускага МЗС.

Таксама Макей сказаў, што сёння існуе шэраг выклікаў і пагрозаў, якія ўплываюць на эканамічную сітуацыю ў рэгіёне. “Мы маем што абмеркаваць, ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэнняў”, — цытуе словы Макея БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі