Кіраўнік МЗС Украіны не прыедзе на паседжанне ў Мінску
У беларускай сталіцы збяруцца міністры замежных спраў краін СНД.
Украіну прадставіць украінскі амбасадар Міхаіль Ежэль. Яго ўпаўнаважылі на падпісанне дакументаў, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Дарэчы, пакуль невядома, хто прадставіць Украіну ў Мінску на паседжаннях кіраўнікоў краін СНД. Запрашэнне адпраўлялася на імя прэзідэнта Пятра Парашэнкі, але ён свой удзел яшчэ не пацвердзіў. Нагадаем, саміт пройдзе ў пятніцу, 10 кастрычніка.
Фота — Fotolia