Кіраўнік памежнай службы Украіны перадаў беларускаму калегу 30 срэбранікаў
Перадача 30 срэбранікаў для Анатоля Лапо
Кіраўнік памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка перадаў старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатолю Лапо 30 срэбранікаў. Гэта адбылося на ўкраінска-румынскай мяжы, дзе апынуўся амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.
Мяшочак з манетамі паспрабаваў перадаць яму мясцовы прадстаўнік памежнай службы Украіны. Але Сокал адмовіўся прымаць перадачу, развярнуўся і выйшаў з кабінета. Срэбранікі паляцелі яму ўслед.
"Як вядома, 30 срэбранікаў — плата за здраду. За ўдар у спіну Украіне меў магчымасць перадаць іх кіраўніку дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту Лапо А.П.", — так падпісаў відэа з гэтым момантам Сяргей Дайнэка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.