Кіраўнік польскага МЗС сабраўся ў прэзідэнты

Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі / Wiadomosci Onet

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пачаў прэзідэнцкую кампанію. У праймерыз "Грамадзянскай кааліцыі" яго супернікам стане мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Галасаванне прызначанае на 22 лістапада. Па ягоных выніках будзе абраны кандыдат у прэзідэнты ад праўладнага партыйнага блока.

Паводле слоў Сікорскага, ён можа стаць прэзідэнтам, які неабходны Польшчы ў час, калі па адзін бок мяжы ідзе вайна, "а вясной 2025 года могуць адбыцца падзеі, якія зменяць баланс сіл у свеце і паўплываюць на Польшчу". Сікорскі апелюе да свайго досведу — у свой час ён быў міністрам абароны і з'яўляецца дасведчаным дыпламатам.

Палітык лічыць, што "Грамадзянскай кааліцыі" патрэбны кандыдат, які гатовы працаваць "як з ліберальнымі, так і кансерватыўнымі настроямі". А яшчэ ён абяцае падтрымаць легалізацыю грамадзянскіх партнёрстваў і лібералізацыю абортаў — гэта пытанні, якія так і застаюцца на парадку дня нягледзячы на ​​абяцанні новых уладаў вырашыць іх як мага хутчэй.

Паводле апытанняў, рэйтынг Радаслава Сікорскага ў апошні час значна вырас.

Радаслаў Сікорскі вывучаў філасофію і паліталогію ў Оксфрдзе. Ва ўрадзе Туска ён другі раз займае пасаду міністра замежных спраў. Знакаміты сваёй бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі