Кіраўнік штаба Наталлі Кісель прызнаўся ў парушэннях пры зборы подпісаў

Кіраўнік штаба Наталлі Кісель прызнаўся ў парушэннях пры зборы подпісаў

Кіраўнік штаба патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Наталлі Кісель Сяргей Штода прызнаўся ў парушэннях пры зборы подпісаў. У гутарцы з nn.by ён дзіўна патлумачыў, як удалося ўжо сабраць 108 тысяч подпісаў, калі ў групе толькі 147 чалавек.

"У нас 2500 чалавек займаліся зборам, таму не склала цяжкасцяў сабраць подпісы ў момант, — гаворыць Штода. — Афіцыйна з пасведчаннямі было 147 чалавек, але ў нас за ўвесь час ні адзін чалавек не спытаў пасведчанне".

Паводле слоў кіраўніка штаба, яго жонка збірала подпісы на працы. "150 чалавек у іх працуе, — працягвае Сяргей Штода. — Яна пайшла і падпісала на маё імя ўсіх на працы. Ну і што?".

Сайт nn.by падкрэслівае, што Штода прызнаўся ў грубым парушэнні выбарчага заканадаўства — подпісы, якія збіраў не член ініцыятыўнай групы, а нейкая трэцяя асоба, лічацца несапраўднымі.
Пры гэтым журналіст яго папярэдзіў, што вядзецца аўдыёзапіс гутаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі