Кіраўнік СК: Школьнік з нажом са Стоўбцаў знаходзіцца на экспертызе ў "Навінках"

Кіраўнік СК: Школьнік з нажом са Стоўбцаў знаходзіцца на экспертызе ў "Навінках"

Школьнік са Стоўбцаў, які напаў на аднакласнікаў і настаўніцу, цяпер знаходзіцца ў "Навінках" на псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе. Пра гэта паведамляе партал TUT.by са словаў кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча.

Кіраўнік СК паведаміў, што следчыя яшчэ не вызначылі да канца матывы нападніка. "Я казаў пра тое, што нам удалося выявіць яго дэвайсы, і той аб'ём інфармацыі, які мы адтуль пазычылі, дазваляе нам выпрацаваць напрамак, у якім далей з ім размаўляць. Прыкладна зразумела ўжо, што ім рухала. Але ў кожным разе мы зараз разлічваем вельмі на дапамогу судовых медыкаў, псіхіятраў", — патлумачыў Наскевіч.

На комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе стаўбцоўскі школьнік будзе знаходзіцца месяц-паўтара. Там з ім будуць кантактаваць судовыя псіхіятры. 

Наскевіч абверг чуткі, што ў школьніка з нажом быў нейкі канфлікт у школе. "У нас не маецца аб'ектыўных дадзеных, каб гаварыць аб тым, што там быў нейкі канфлікт. Калі нешта і было, то вельмі схаванае, і пакуль мы гэта не выявілі. Не магу гарантаваць, што канфлікту не было, але нам пакуль пра яго невядома", — патлумачыў ён.

Кіраўнік СК паведаміў, што парад заканчэннем расследавання следчыя абавязкова абнародуюць усе звесткі, якія ім удасца выявіць па гэтай справе. 

Трагедыя адбылася 11 лютага. Адзін з вучняў школы №2 у Стоўбцах напаў з нажом на навакольных. Ён зарэзаў настаўніцу і аднаго са школьнікаў. Яшчэ два вучні атрымалі раны і былі шпіталізаваныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі