Кіраўнік сялянскага саюза Арменіі абвінаваціў Беларусь у падробцы насення бульбы

Кіраўнік сялянскага саюза Арменіі заклікаў фермераў устрымацца ад куплі беларускіх насення бульбы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кіраўнік сялянскага саюза Арменіі заклікаў фермераў устрымацца ад куплі беларускіх насення бульбы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларусь займаецца падробкай насення бульбы, сцвярджае старшыня Аграрна-сялянскага саюза Арменіі Грак Берберан. Яго словы прыводзіць рэсурс NEWS.am.

Па словах Берберана, у Беларусі пераклейваюць этыкеткі на насенні заходнееўрапейскіх вытворцаў і перапрадаюць, у тым ліку армянскім фермерамі.

"Яны не маюць права прадаваць гэтае насенне пад імем сваіх, паколькі гэта ўласнасць у асноўным нідэрландскіх кампаній", — сказаў кіраўнік Аграрна-сялянскага саюза Арменіі.

Ён заклікаў армянскіх фермераў ўстрымацца ад куплі беларускага насення, а таксама звярнуўся да ўладаў краіны з патрабаваннем узмацніць жорсткасць увозу падробленага насення бульбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі