Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі сустрэнуцца ў Маскве
Сустрэча адбудзецца 10 ліпеня.
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей і яго расійскі калега Сяргей Лаўроў абмяркуюць пытанні падвышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва дзвюх краін.
У часе перамоваў бакі абмяняюцца меркаваннямі па ўсім комплексе двухбаковых адносінаў і міжнародным парадку дня. Таксама разгледзяць узаемадзеянне краін у межах Саюзнай дзяржавы, інфармуе РИА Новости.
Паводле прэс-службы расійскага МЗС, асаблівую ўвагу міністры нададуць падрыхтоўцы запланаванага на лістапад сумеснага паседжання калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі.