Кіраўнікоў абласцей і Мінска забралі на "партызанскія" зборы
Кіраўнікоў выканкамаў абласцей і Мінска забралі на "партызанскія" зборы. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства абароны, на палігоне "Ласвіда" ў Віцебскай вобласці іх знаёмяць з асаблівасцямі выкарыстання тэрытарыяльных войск, з іх роляй і месцам у сучасных узброеных канфліктах. Таксама гаворка ідзе пра тэндэнцыі развіцця вайскова-палітычнага становішча. Чыноўнікам пакажуць "парадак дзеянняў фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый".
Мерапрыемства мае назву "Вайсковая бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь".
@modmilby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
sb.by