Кіроўца аўтобуса, які трапіў у 20 ДТЗ, пакуль працуе

Сам кіроўца аўтобуса сказаў Еўрарадыё, што працуе, як раней і падставаў не дапускаць яго да кіравання аўтобусам няма, бо ён яшчэ мае права абскардзіць рашэнне, чым цяпер займаецца.

Нагадаем, мінская ДАІ прызнала кіроўцу аўтобуса вінаватым ў апошнім з 20-ці дарожна-транспартных здарэнняў — у аварыі з BMW (гл. відэа). Спачатку яго віну прызнала ДАІ Заводскага раёна. Аркадзь Крачун атрымаў штраф — 65 тысяч рублёў. Але ён вырашыў абскардзіць рашэнне ў гарадской ДАІ і атрымаў пазбаўленне правоў на 2 гады — максімальнае пакаранне. Цяпер ён абскарджвае і гэта рашэнне.

Намеснік дырэктара аўтапарка №6 Аляксандр Лужынскі патлумачыў Еўрарадыё, што кіроўцу адхілілі ад кіравання аўтобусам, але ён пакуль лічыцца на працы:

"Ён падаў скаргу на перагляд, таму на гэты час талон працягваецца, пакуль разглядаецца справа. Але пакуль талон не працягнулі, таму адхілілі".

Калі талон будзе працягнуты, то магчыма, кіроўцу дапусцяць да працы на рэйсе. Калі суд пакіне рашэнне ДАІ аб пазбаўленні правоў, то працаваць кіроўцам аўтобуса Аркадзь Крачун не зможа. На яго жаданне, аўтапарк можа прапанаваць яму застацца прыбіральшчыкам тэрыторыі ці мыйшчыкам, адзначаюць у аўтапарку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі