Кіроўца БМВ у Мінску ўрэзаўся ў слуп на Партызанскім праспекце (фота)
Цяжкое ДТЗ адбылося ўвечары 30 кастрычніка на Партызанскім праспекце сталіцы. Як інфармуе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамленне пра аварыю мінскія ратавальнікі атрымалі ў 17.37.
Выявілася, што аўтамабіль "БМВ-520" урэзаўся ў ліхтарны слуп каля праезнай часткі. 23-гадовы кіроўца пры ДТЗ апынуўся заблакаваным у машыне.
Ратавальнікі дэблакавалі яго з дапамогай спецыяльнага інструменты. Хлопца шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "спалучаныя траўмы цяжкай ступені".