Кіроўца "Нісана" загінуў, калі ўрэзаўся ў паўпрычэп (фота)

Кіроўца "Нісана" загінуў, калі ўрэзаўся ў паўпрычэп (фота)

Увечары 25 снежня ў Кіраўску на Магілёўшчыне адбылося трагічнае здарэнне, у якім загінуў чалавек.

Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, легкавы аўтамабіль "Нісан Альмера" 1997 года выпуску ўрэзаўся ў паўпрычэп, які стаяў на ўзбочыне дарогі. Пры ДТЗ у "Нісане" апынуліся заблакаванымі кіроўца і дзве пасажыркі.

Каб дастаць заблакаваных, ратавальнікам давялося выкарыстаць гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент. 34-гадовую і 39-гадовую пасажырку ўдалося дэблакаваць з разнастайнымі траўмамі. Іх шпіталізавалі ў Кіраўскую цэнтральную раённую лякарню. 27-гадовы кіроўца, якога дэблакавалі ратавальнікі, памёр ў прыёмным пакоі лякарні.

Супрацоўнікі ДАІ Кіраўскага РАУС высвятляюць акалічнасці здарэння. Паведамляецца, што легкавы аўтамабіль і паўпрычэп пры ДТЗ атрымалі механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі