Кіроўца трамвая ў Мінску скрала грошы з сумкі пасажыркі

Трамвай у Мінску, ілюстрацыйнае фота

Трамвай у Мінску, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

49-гадовую кіроўцу трамвая з Мінска вінавацяць у крадзяжы, піша інфармагенцтва "Мінск-Навіны".

У адзін з дзён пасажыр трамвая перадаў ёй сумку, якую нехта забыўся ў салоне. На канцавым прыпынку кіроўца сваёй курткай прыкрыла камеру відэаназірання ў кабіне і скрала з сумкі 100 рублёў. Пасля гэтага яна аднесла забытую рэч дыспетчару.

Мінчанка, якая забылася сумку ў трамваі, прыехала на дыспетчарскую станцыю. У прысутнасці работнікаў трамвайнага парку яна праверыла змесціва сумкі і выявіла прапажу грошай. Жанчына напісала заяву ў міліцыю.

Кіроўцу выкрылі. Свой учынак яна патлумачыла цяжкім матэрыяльным становішчам.

За крадзеж ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Цяпер жанчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі