#kissbelarus: Беларусы па ўсім свеце цалуюцца, як Naviband
Naviband называюць самымі шчырымі і самымі светлымі выканаўцамі, якія ездзілі ад Беларусі на "Еўрабачанне". Мы не зусім згодныя, бо былі яшчэ "Аляксандра і Канстанцін". Але хто тое памятае!
Няхай сабе наш дуэт і заняў у фінале 17-е месца, але глядзеліся Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук вельмі крута. І галоўнае – іх нумар не быў штучнай спробай "зрабіць як у каго-небудзь" ці дзейнічаць па "рэцэпце поспеху". А песня прагучала па-беларуску!
Мы, вядома, разлічвалі на лепшае месца для беларускага дуэта, але што ж паробіш – 17-е дык 17-е. Каб Naviband не расчараваліся і не засумавалі, беларусы па ўсім свеце вырашылі падтрымаць Арцёма і Ксюшу і аддзячыць ім за пацалунак на сцэне. Так з'явіўся флэшмоб #kissbelarus: з гэтым хэштэгам у сацсетках публікуюцца прыгожыя моманты пацалункаў, якія хочацца згадваць зноў і зноў, і захаваць назаўжды.
Колькасць здымкаў пераваліла за сотню. Мы выбралі самыя прыгожыя. Каханне заўжды пераможа!