Класкоўскі: Сыход Някляева — гэта моцны ўдар па іміджы апазіцыі

Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі лічыць, што сыход Уладзіміра Някляева з кампаніі "Гавары праўду" ніяк не паўплывае на расклад на выбарах. У каментары Еўрарадыё ён адзначыў, што апазіцыя яшчэ раней пачала "зліваць" выбарчую кампанію. Палітычныя структуры, акрамя АГП, выставілі кандыдатуры другога-трэцяга шэрагу.

Класкоўскі: "У плане маральным, я думаю, гэта ўдар па апазіцыі. Маё асабістае адчуванне такое, што Някляеў як паэт, як значная грамадская фігура, напэўна, не мог змірыцца з відавочным цынізмам выбарчай кампаніі".

Класкоўскі кажа, што ў апазіцыі няма сілаў і шанцаў выйграць выбары, але яна не хоча гэта прызнаць і пачынае прыдумляць версіі пра магчымую расійскую агрэсію "Быццам яны здольныя зрабіць такую плошчу, што Лукашэнка ўцячэ, як Януковіч, і тады Пуцін будзе наводзіць тут парадак. Але ж гэта са сферы фантастыкі", — адзначае аналітык.

На думку Класкоўскага, у Някляева спрацавала сумленне. Эксперт спадзяецца, што гэты крок стане магчымасцю для дзеячаў апазіцыі зразумець, што канцэптуальны, персанальны і татальны крызіс у апазіцыі дасягнуў свайго апагею.

Фота Класкоўскага — www.radyjo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі