Клаўс Зіберт пакінуў зборную Беларусі
Старшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Клаўс Зіберт пакінуў нацыянальную каманду. У нямецкага спецыяліста скончыўся кантракт.
Як паведамляе interfax.by, Зіберт сам не захацеў працягваць кантракт. Ён мае намер цяпер заняцца сваім здароўем. Як вядома, Зіберт змагаецца з анкалагічным захворваннем.
У беларускай зборнай Клаўс Зіберт з'явіўся ў 2008 годзе. Найбольшага поспеху Зіберт дамогся ў стралковай падрыхтоўцы жаночай беларускай каманды. У красавіку 2012 года Зіберта за значны асабісты ўклад у развіццё біятлона ў краіне і падрыхтоўку спартоўцаў міжнароднага класа ўзнагародзілі ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі.
Фота — mail.ru