Кліп Gangnam Style "зламаў" YouTube (відэа)
Яго паглядзелі так шмат разоў, што сэрвіс не вытрымаў.
YouTube быў "зламаны". Прычынай стаў суперпапулярны кліп Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy. Распрацоўшчыкі сэрвіса абмежавалі лічыльнік праглядаў відэа лічбай 2 147 483 647, а кліп набраў больш. Такога раней не было, таму і выявілася праблема.
Як адзначае Delfi, спецыялістам давялося тэрмінова змяняць сістэму падліку праглядаў. Дарэчы, калі ў YouTube навесці мышкай на лічбу колькасці праглядаў, то здарыцца... нечаканае.