КНДР перастала выкарыстоўваць каляндар чучхэ — што гэта?
Кім Чэн Ын (злева)
Паўночная Карэя больш не выкарыстоўвае каляндар чучхэ, піша паўднёвакарэйскае агенцтва "Рэнхап". Гэта сістэма, у якой адлік часу пачынаецца з года нараджэння Кім Ір Сена.
Кім Ір Сен нарадзіўся ў 1912 годзе, і ў календары чучхэ гэта быў год нумар адзін. Каляндар афіцыйна прынялі ў 1997 годзе праз тры гады пасля смерці экс-правадыра. Паўночная Карэя выкарыстоўвала каляндар чучхэ разам з грыгарыянскім календаром. Раней медыя КНДР згадвалі дзве версіі любой з дат (па календары чучхэ і па грыгарыянскім), але ў апошнія дні перасталі выкарыстоўваць чучхэ.
Паўднёвакарэйскае агенцтва "Рэнхап" мяркуе, што скасаванне календара — гэта яшчэ адна спроба ўмацаваць становішча Кім Чэн Ына як адзінага лідара краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.