Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы
Колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны ЕС, зменшылася ў тры разы. Пра гэта ў панядзелак паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ. Адзначаецца, што грузавікоў стала істотна менш пасля ўвядзення Еўрасаюзам забароны для транспартных кампаній з Беларусі і Расіі (з выключэннямі) на перавозку грузаў па тэрыторыі ЕС.
Пры гэтым на мяжы з Латвіяй і Літвой грузавікоў па-ранейшаму даволі шмат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.