Колькасць сябраў незалежнага прафсаюза "Гродна Азота" вырасла ў 20 разоў
Колькасць сябраў незалежнага прафсаюза "Гродна Азота" вырасла ў 20 разоў. Калі ў пачатку жніўня ў ім было каля 20 чалавек, дык цяпер больш за 400. Пра гэта vgr.by распавёў старшыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве Андрэй Ханевіч.
У той жа час у студзені-кастрычніку бягучага года з афіцыйнага прафсаюза "Гродна Азота" (з "Белхімпрафсаюза", які ўваходзіць у склад праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі) выйшлі 940 чалавек. На 1 лістапада там заставаўся 6321 работнік. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Гродненский химик" расказаў старшыня прафсаюзнага камітэта Андрэй Ражынскі.
У жніўні 2020-га на "Гродна Азоце" прайшлі хваляванні працоўных, якія выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і супраць гвалту сілавікоў. Рабіліся спробы арганізацыі страйку. У адказ адміністрацыя звальняла актывістаў. Хваляванні на прадпрыемстве працягваліся і ў наступныя месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.