Колькасць загінулых падчас землятрусаў у Турцыі і Сірыі набліжаецца да 9 тысяч

Разбураны шматпавярховік у Адане, Турцыя / Reuters
Разбураны шматпавярховік у Адане, Турцыя / Reuters

Колькасць загінулых падчас землятрусаў у Турцыі і Сірыі набліжаецца да 9 тысяч, паведамляе Reuters. У Турцыі афіцыйна пацверджана гібель 6,2 тысячы чалавек.

З-пад завалаў працягваюць ратаваць людзей. Ва ўмовах зімы выжыць могуць нямногія.

Магутныя землятрусы ў Турцыі і Сірыі адбыліся 6 лютага. У шэрагу гарадоў абрынуліся шматпавярховікі, ідзе разбор завалаў. Пацярпелі дзясяткі тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі