Колькасць загінулых у Сумах ад расійскага абстрэлу павялічылася да 9 чалавек

Ратавальнікі ў Сумах / t.me/dsns_telegram/
Колькасць загінулых у Сумах ад расійскага абстрэлу павялічылася да 9 чалавек. Падчас разбору завалаў ратавальнікі знайшлі цела яшчэ аднаго загінулага. Раненні і траўмы атрымалі 14 чалавек, у тым ліку 8-гадовая дзяўчынка (яе маці загінула). Пошукава-выратавальныя работы завершаны, піша hromadske.ua.
Уначы 30 студзеня ўкраінскі горад быў атакаваны расійскімі ўдарнымі дронамі. Адзін з іх трапіў у шматпавярховік. У выніку выбуху зруйнаваныя 9 кватэр і 12 балконаў.





Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.