Корпус рэактара для другога энергаблока дастаўлены на Беларускую АЭС
Корпус рэактара для другога энергаблока прыбыў на Беларускую АЭС. Ніякіх здарэнняў па дарозе заўважана не было, таму можна меркаваць, што яго мантаж пачнецца да канца 2017 года, як і запланавана.
На першым энергаблоку корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары ўжо змантаваныя, паведамляе БелТА.