Краіны Балтыі абвінавацілі Беларусь у датычнасці да міграцыйнага крызісу

Мігранты на мяжы з Польшчай з боку Беларусі / БЕЛТА​
Мігранты на мяжы з Польшчай з боку Беларусі / БЕЛТА​

Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі Гітанас Наўседа, Эгілс Левітс і Алар Карыс у сумесным звароце заявілі, што Беларусь датычная да міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС, паведамляе ТАСС.

Прэзідэнты трох краін асудзілі дзеянні "рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па выкарыстанні мігрантаў у палітычных мэтах" і заклікалі прыцягнуць афіцыйны Мінск да адказнасці за "гандаль людзьмі".

У сваёй заяве кіраўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама выказалі падтрымку Польшчы па абароне знешніх межаў Еўрасаюза і выказалі занепакоенасць тым, як выконваюцца правы і забяспечваецца бяспека мігрантаў, "вымушаных парушаць мяжу ЕС".

Краіны Балтыі лічаць неабходным, каб ААН распачала пэўныя захады для развязання міграцыйнага крызісу, а ЕС і NATO ўзмацнілі дыпламатычныя меры ў краінах Блізкага Усходу, адкуль ідзе плынь нелегальнай міграцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі