“Крама” прэзентавала кліп на песню з новага альбома (відэа)

Гурт “Крама” прэзентаваў кліп на песню “Дзяўчынка” з новага, яшчэ не выдадзенага альбома “Белая вада”. Па словах музыкаў гэта першае відэа гурта, да здымак якога падышлі адказна і прафесійна.

“Прычым, прафесійна ў шырокім сэнсе слова, — дадае гітарыст гурта Сяргей Трухановіч. Усё было менавіта так, як трэба! Каб зрабіць кадры з музыкамі, на ноч быў арэндаваны “Тэатра беларускай драматургі”, працавала здымачная група з каляскамі, святлом, дымам… То бок не так, як у нас звычайна здымалася: на адну камеру дзе-небудзь у калідоры”.

Сюжэтную ж лінію кліпа здымалі ўжо без удзелу “Крамы”. Галоўную ролю дзяўчыны, якая марнуе жыццё ды падпрацоўвае кілерам, выканала Валерыя Лютарэвіч. У якасці рэжысёра роліка выступіў Андрэй Ляўковіч. Дарэчы, Андрэю прапаноўвалі папрацаваць над трэкам “Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў”, але ён катэгарычна спыніўся на “Дзяўчынцы”.

Новы альбом “Крама” “Белая вада”, ужо амаль цалкам гатовы. Засталося толькі даслаць трэкі ў Маскву на фінальную дапрацоўку. Праўда, гэта зойме пэўны час, таму пра прэзентацыю дыска на фестывалі “Басовішча”, як планавалася раней, казаць не даводзіцца. На фэсце музыкі маладой Беларусі “Крама” выканае толькі некалькі песень новай праграмы.

"У нас даволі традыцыйны стыль, і чакаць чаго-небудзь такога, што будзе кардынальна адрознівацца ад ранейшых запісаў, не трэба, — дзеліцца ўражаннямі ад новай пласцінкі лідар “КрамыІгар Варашкевіч.Галоўнае адрозненне — гук! Звычайна як бывае, любяць і слухаюць толькі дэбютны альбом гурта, астатнія — нібы дадатак. Мы гэтага можам дасягнуць якасцю гучання. Таму, як заўсёды, спадзяюся, што наш новы альбом будуць слухаць так жа, як і дэбютны, што ён стане лепшым, тым больш, у ім усё для гэтага ёсць".

Рэліз альбома “Белая вада” запланаваны на восень.

“Крама” запісвае cвой лепшы альбом (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі