Краўчанка: ЗША не дамагаюцца абмежавання кантактаў Беларусі з Расіяй

Краўчанка: ЗША не дамагаюцца абмежавання кантактаў Беларусі з Расіяй

Намесніку міністра замежных спраў нашай краіны Алегу Краўчанку, які знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне, давялося адказаць на пытанне пра дачыненні Беларусі і Расіі. Карэспандэнт ТАСС пацікавіўся, ці не спрабуюць Злучаныя Штаты дамагацца ад Мінска абмежавання кантактаў з Масквой.

"Абсалютна не, — кажа Краўчанка. — Ніколі такога не гучала: ні раней, ні цяпер. Сапраўды гэтага абсалютна няма. Я проста ніколі з гэтым не сутыкаўся".

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дачыненні Беларусі і Расіі — "гэта справа Беларусі". Падчас абмеркаванняў з амерыканскім бокам "ніякіх заклікаў ці чаканняў з боку ЗША ў дачыненні нашага ўзаемадзеяння фактычна не існуе".

Па словах Алега Краўчанкі, супрацоўніцтва з Расіяй не з'яўляецца нейкім элементам перамоваў Мінска і Вашынгтона. У ЗША разумеюць "гістарычны, аб'ектыўны характар узаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй".

У апошнія гады адбываецца нармалізацыя дачыненняў Беларусі і ЗША, пра што неаднойчы заяўлялі беларускія афіцыйныя асобы. Пры гэтым Дзярждэпартамент ЗША нядаўна крытычна выказаўся пра вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Краўчанка: ЗША не дамагаюцца абмежавання кантактаў Беларусі з Расіяй
Алег Краўчанка / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі