Крэмль: Пуцін гатовы сустрэцца з Зяленскім, але з умовай
ria.ru
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, аднак для гэтага яму "неабходна зразумець палітыку і стратэгічную лінію суразмоўцы". Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РІА "Новости".
Ён сказаў, што цяпер у Крамлі ёсць "шмат пытальнікаў для разумення падыходаў украінскіх візаві да вырашэння наяўных праблем".
"Пуцін поўны прагматызму ў тым, што тычыцца міжнародных спраў, тым больш у такім важным пытанні, як адносіны з Украінай. Сустрэча дзеля сустрэчы, напэўна, нікому не патрэбная, патрэбная сустрэча дзеля выніку... Ён абсалютна гатовы да кантактаў. Ён проста кажа, што, безумоўна, нам трэба зразумець палітыку нашых суразмоўцаў, іх стратэгічную лінію, дакладна разабрацца ў канцэптуальных падыходах, таму што мелі месца пэўныя заявы, якія былі супярэчлівымі", — сказаў Пяскоў.
"Пытанне ў тым, каб было поўнае разуменне пра падыход украінскіх візаві да найбольш актуальных праблем — рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцяў і выхаду на прамы кантакт з прадстаўнікамі народных рэспублік", — дадаў ён.
Крыніца: Hromadske.ua