Крэветкі з мыш'яком прадаваліся ў магілёўскай краме

Крэветкі з мыш'яком прадаваліся ў магілёўскай краме

Крэветкі з павышаным утрыманнем мыш'яку выявілі спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту пры праверцы крамы ў Магілёве.

Эсперты праверылі варана-марожаныя крэветкі гандлёвай маркі "VICI", іх вытворца — кампанія "Вічунай-Русь" з Калінінградскай вобласці Расіі. 

Пры дапушчальным узроўні мыш'яку не больш за 5 мг/кг у крэветках "SUPER" было 13,7 мг/кг, у крэветках "LUX" "Любо есть" — 11,7 мг/кг. Перавышэнні склалі 2,74 і 2,34 раза адпаведна.

Дзяржстандарт забараніў продаж небяспечнай прадукцыі. Імпарцёру прадпісана прыбраць гэтыя крэветкі з абарачэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі