"Крумкачы" паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА

"Крумкачы" паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА

"Крумкачы" паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА. Мінскую каманду, якая заняла ў першай лізе трэцяе месца, не дапусцілі да працэдуры ліцэнзавання для ўдзелу ў эліце ў 2021 годзе. Затое дапушчаная "Смаргонь", якая была 6-й у турнірнай табліцы. "Крумкачы" спачатку вялі перапіску з кіраўніцтвам АБФФ, звяртаючы ўвагу на парушэнне рэгламенту ліцэнзавання і статута арганізацыі. Цяпер жа клуб звярнуўся ў дысцыплінарны камітэт УЕФА. Першы аркуш дакумента быў апублікаваны ў Telegram.

На мінулым тыдні стала вядома, што італьянскі мільярдэр Маўрыцыё Міян хацеў бы ўкласці грошы ў "Крумкачы". Як піша TUT.by, Міян і яго партнёр Віталь Кутузаў спадзяваліся, што каманда зможа сёлета выступіць у эліце.

"Крумкачы" паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА
Паштовы пакет ва УЕФА / @krumkachy
"Крумкачы" паскардзіліся на Беларускую федэрацыю футбола ва УЕФА
Першы аркуш дакумента / @krumkachy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі