“Крумкачы” разграмілі ў гасцях “Нафтан” — 3:0 (відэа галоў)
У суботу, 29 красавіка, стартаваў 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Наваполацку “Нафтан” прайграў “Крумкачам” — 0:3. Галы на рахунку Аляксандра Бацішчава (58-я хвіліна), Вячаслава Глеба (66-я) і Яўгена Шыкаўкі (79-я).
Вынікі яшчэ двух сённяшніх матчаў: “Мінск” — “Іслач” — 2:0, “Нёман” — “Віцебск” — 1:4. У “Крумкачоў” стала 7 ачкоў, яны дзеляць 6-9 месцы са “Слуцкам”, “Нёманам” і “Тарпеда-БелАЗ”.
Іншыя матчы тура пройдуць у нядзелю, 30 красавіка. У іх сустрэнуцца: “Тарпеда-БелАЗ” — “Дняпро”, “Дынама-Брэст” — “Славія”, БАТЭ — “Шахцёр”, “Гарадзея” — “Дынама-Мінск”, “Гомель” — “Слуцк”.