Крымінальную справу на актывістку руху "Маці 328" спынілі

Крымінальную справу на актывістку руху "Маці 328" спынілі

Следчыя спынілі крымінальную справу на ўдзельніцу руху "Маці 328" Марыну Мацулевіч. Яе падазравалі ў абразе пракурора ў адным з пастоў на сваёй старонцы на Фэйсбуку, піша TUT.by. Расследаванне цягнулася пяць месяцаў, пасля чаго следчыя вырашылі, што ў дзеяннях жанчыны няма складу злачынства.

Марына Мацулевіч — адна з актывістак руху "Маці 328". Гэты рух змагаецца за змякчэнне пакарання для людзей, асуджаных за абарот наркотыкаў. Яе сына асуджаны на 13 гадоў. 

Мацулевіч яшчэ да суда скардзілася ў розныя інстанцыі пра парушэнні закона пры расследаванні. Пра свае прэтэнзіі яна піша ў сацсетках. 

У траўні да яе прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што на яе пачалі крымінальную справу за абразу пракурора ў запісе на Фэйсбуку. Толькі 18 кастрычніка з Мацулевіч знялі падазрэнні "за адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства".

У каментары TUT.by жанчына патлумачыла: "Пракурорам не спадабаўся адзін з маіх пастоў, але замест таго, каб высветліць мае прэтэнзіі, адзін з іх, супрацоўнік Генпракуратуры Сямёнаў, прыняў паведамленне за абразу". У адказ яна напісала сустрэчную скаргу і запатрабавала пачаць справу з нагоды пераследу за крытыку. Па словах жанчыны, эксперты выявілі, што яна выкарыстоўвала агульнаўжывальнуюым лексіку, а абраз пракурора няма.

Разам з тым Мацулевіч падазрае, што яе старонку ў сацсетцы маглі ўзламаць. Па яе словах, яна апазнала не ўсе выразы з прад'яўленых пастоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі