Крышціяну Раналду набыў сабе самалёт за 19 мільёнаў еўра (фота)
Форвард мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Раналду набыў прыватны самалёт Gulfstream G200, кошт якога складае 19 мільёнаў еўра.
На борце паветранага судна, якое разлічанае на 10 пасажыраў, ёсць ванная, туалеты для пасажыраў і экіпажа, гардэробная, кухня, тэлефон і доступ у інтэрнэт, паведамляе Eurosport.ru
Першы палёт на гэтым самалёце Раналду здзейсніў гэтымі днямі, наведаўшы ў Лондане прэм’еру фільма пра сваё жыццё.
Фота: flashvidas.pt