Крышціяну Раналду падпісаў кантракт з саудаўскім клубам "Аль-Наср"
Крышціяну Раналду / AFP
37-гадовы партугалец Крышціяну Раналду падпісаў кантракт з саудаўскім клубам "Аль-Наср". Кантракт разлічаны на два з паловай гады. Гулец будзе зарабляць 75 млн долараў за год, паведамляе ў пятніцу тэлеканал Al Arabiya.
Пра падпісанне кантракту аб'явілі ў суботу.
Раней СМІ публікавалі даныя, што Раналду будзе зарабляць у новым клубе больш за 200 мільёнаў еўра (з улікам рэкламных кантрактаў).
Сёлета Крышціяну Раналду выступаў за англійскі клуб "Манчэстар Юнайтэд", у 16 матчах забіў 3 галы. Кантракт з ім скасавалі пасля скандальнага інтэрв'ю футбаліста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.