Крышціяну Раналду паўтарыў рэкорд па колькасці галоў
Крышціяну Раналду паўтарыў рэкорд па колькасці галоў у афіцыйных матчах. Іх ён забіў ужо 759. Столькі ж на рахунку чэха Ёзэфа Біцана, які скончыў кар'еру гульца ў 1955-м. 35-гадовы Раналду ж можа ўстанавіць новы абсалютны рэкорд.
759-ы гол Крышціяну Раналду забіў у матчы "Ювентуса" з "Сасуола" (3:1). Ён зрабіў гэта ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны.
У чэмпіянаце Італіі лідыруе з 40 ачкамі "Мілан", "Ювентус" з 33 ачкамі займае 4-е месца і мае матч у запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.