Крышціяну Раналду пераадолеў планку ў 800 галоў у сваёй кар'еры
Крышціяну Раналду / reuters.com
Форвард англійскага футбольнага клуба "Манчэстэр Юнайтэд" Крышціяну Раналду забіў ужо больш за 800 галоў у сваёй кар'еры.
Раналду пераадолеў гэтую адзнаку падчас гульні МЮ з лонданскім "Арсеналам" у ноч на пятніцу. Два яго пенальці былі выніковымі, і сталі для партугальца 800-м і 801-м галамі адпаведна. Матч скончыўся перамогай МЮ з лікам 3:2.
— Manchester United (@ManUtd) December 3, 2021
@Cristiano #MUFC | #MUNARS pic.twitter.com/ao9mLoY637
Паводле афіцыйнай статыстыкі, найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола застаецца аўстрыйска-чэшскі форвард Ёзэф Біцан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.