Крыўдзіцеляў Зянона Ломаця жорстка пакаралі
Вярхоўны суд вынес прысуд па справе аб збіцці старшыні камітэта Дзяржкантролю Зянона Ломаця. На лаве падсудных апынуліся трое супрацоўнікаў КДБ і адзін — Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
У выніку, Сяргей Наркевіч асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр Арлоўскі прыгавораны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Юрыя Загорскага і Сяргей Манаева пакаралі абмежаваннем па вайсковай службе на 1 год кожнага.
Усе чацвёра асуджаныя за перавышэнне службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту і пазбаўленыя вайсковых званняў.
“Інтэрфакс”